У бліжэйшыя суткі, 20 ліпеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, прагназуе гідраметэацэнтр.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер заходні 5–10 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў у секунду. Днём месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру да 15–18 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11–16 градусаў цяпла, днём — плюс 16–22 градусы. Па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей паветра прагрэецца да 24 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?