19.07.2012 / 14:24

Намесніка старшыні райвыканкама ўзялі ў распрацоўку за 800 тысяч рублёў 1

Пракуратурай Мінскай вобласці распачатая крымінальная справа ў дачыненні да цяпер ужо былога першага намесніка старшыні Уздзенскага райвыканкама.

Інфармацыі па справе вельмі і вельмі мала. Пакуль вядома толькі, што былы першы намеснік старшыні Уздзенскага райвыканкама Міхаіл Крукоўскі падазраецца ў крадзяжы будаўнічых матэрыялаў, якое нібыта было здзейснена сумесна з выканаўцам абавязкаў дырэктара КУП «ДарСлавАгро».

Сума, якая фігуруе ў справе да смешнага маленькая — нешта каля 800 тысяч рублёў — менавіта настолькі пацярпела камунальнае прадпрыемства.

Зразумела, што такімі драбніцамі Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС не займаецца, і ўжо такія сумы ніяк не могуць стаць сур’ёзнай падставай для крымінальнай справы. Між тым, справа ўсё ж распачатая, і былому першаму намесніку старшыні Уздзенскага райвыканкама інкрымінуецца злачынства, прадугледжанае ч.2 арт.210 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове). Санкцыя гэтага артыкула, дарэчы, прадугледжвае пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Зрэшты, паводле папярэдніх дадзеных, факт, які стаў падставай для завядзення справы, не адзіны ў дзейнасці чыноўніка. Цяпер следчыя і аператыўнікі правяраюць іншую інфармацыю, якая таксама можа стаць падставай для кваліфікацыі дзеянняў былога першага намесніка старшыні выканкама ў адпаведнасці з Крымінальнай кодэксам Беларусі.

Між тым варта адзначыць, што Міхаіл Крукоўскі — адзін з самых паважаных гаспадарнікаў-аграрыяў Мінскай вобласці.
У свой час менавіта ён падняў з каленяў СВК «Наднёман». Міхаіл Крукоўскі стаў яго старшынёй і за чатыры гады вывеў гаспадарка з галечы, зрабіўшы ўзорна-паказальным не толькі ў раёне і вобласці, але і ў Рэспубліцы Беларусь. Менавіта пасля такога поспеху Крукоўскага і прасунулі ў выканаўчую вертыкаль. Але там ў яго неяк не заладзілася. Яго праца не раз была аб’ектам крытычнага разгляду з боку кантралявальных органаў, у тым ліку і няўдалыя эксперыменты па перадачы стратных СВК у рукі прыватнага бізнэсу.

Чым скончыцца расследаванне гэтай справы, сказаць складана, але сам факт, што ўплывовых чыноўнікаў выканаўчай вертыкалі пачалі тузаць па такіх дробязях, прымушае задумацца.

0
бібліёграф / Адказаць
19.07.2012 / 14:54
Да ён жа ж "расхіціцель сацыялісцічаскай собстеннасці".А 10 раз па 800 тысяч рублёў,гэта ўжо тысяча баксаў.Увогуле гэтыя "весткі с палёў" наводзяць на думку, што лепей бы ён і надалей падымаў з кален СВК, а ня падымаў, тое што дрэнна ляжыць.А ўвогуле вось ён узровень нашай прэзыденцкай эліты.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру