Пра гэта паведаміла ў facebook Вольга Ліпковіч.

Нагадаем, раней паведамлялася, што перадачу для асуджанай экаактывісткі прынесла яе калега Ірына Сухій. Аднак яе на Акрэсціна не прынялі. Як піша Вольга Ліпковіч, яна разам з сястрой Таццяны здолелі дамагчыся перадачы лекаў. Лекі неабходныя Новікавай, бо ў яе выдаленая шчытавідка, і жанчына мусіць прымаць спецыяльныя прэпараты.

Нагадаем, што экаактывістаў Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяну Новікаву, Андрэя Ажароўскага і Міхаіла Мацкевіча асудзілі на розныя тэрміны 18 ліпеня. Яны збіраліся перадаць у расійскую амбасаду адкрыты зварот супраць падпісання генкантракту на будаўніцтва АЭС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?