Яшчэ пры канцы мінулага тыдня паэта наведала лекарка-тэрапеўт, якая западозрыла праблему. Паводле яе накіравання да паэта дадому прыехала брыгада з лечкамісіі, якая зрабіла кардыёграму і выявіла парушэнне рытму сэрца.
Лекар настояў на шпіталізацыі, хоць дзядзька Рыгор актыўна адмаўляўся — паэт вельмі не любіць лякарні, у якіх цягам апошніх гадоў яму даводзілася ляжаць неаднойчы.
Першапачаткова вялося пра чатыры дні ў шпіталі, але на месцы лекары прынялі рашэнне пакінуць дзядзьку Рыгора прынамсі на два тыдні.Высветлілася, што арганізм паэта даволі слабы, каб адразу праводзіць гэтую працэдуру. Таму патрэбны час, каб падрыхтаваць пацыента.
Раней у 77-гадовага Рыгора Барадуліна ўжо ўзнікалі падобныя праблемы — тыя разы лекарам удавалася паспяхова, пры дапамозе кропельніц, аднавіць нармалёвы рытм сэрца.