Бядрыцкі на пярэднім плане.
Паводле звестак БелаПАН, былы начальнік сакратарыята Савета Рэспублікі Глеб Бядрыцкі звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з хадайніцтвам аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці.
Такая магчымасць прадугледжана заканадаўствам, у прыватнасці арт. 88 і 88–1 Крымінальнага кодэкса. Першы прадугледжвае вызваленне ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з дзейным раскаяннем, другі — у сувязі з добраахвотным кампенсаваннем прычыненага ўрону.
Зараз матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да буйнога чыноўніка знаходзяцца ў Генеральнай пракуратуры і рыхтуюцца для перадачы ў суд.Гэта можа адбыцца найбліжэйшым часам. У Генпракуратуру са Следчага камітэта матэрыялы паступілі яшчэ 2 мая.
Бядрыцкі, затрыманы праваахоўнымі органамі ў канцы кастрычніка мінулага года, абвінавачваецца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і ў злоўжыванні службовым становішчам.
***
Глеб Бядрыцкі нарадзіўся 27 студзеня 1974 года ў Наваполацку Віцебскай вобласці. У 1996 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», у