Абласныя туры сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ «Уладар вёскі-2012» завершацца да 15 жніўня. Пра гэта паведаміла каардынатар праекта, другі сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Альбіна Сычэўская.

У конкурсе прымаюць удзел муж і жонка ва ўзросце да 31 года і іх дзеці.
У абласных турах будуць спаборнічаць сем’і, якія атрымалі перамогу на раённых конкурсах, што стартавалі 1 чэрвеня.

Фінал пройдзе ў час рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012» у Горках, сюды прыедзе шэсць сем’яў-пераможцаў раённых і абласных этапаў конкурсу.

Як расказала Альбіна Сычэўская, у гэтым годзе зменены крытэрыі падвядзення вынікаў «Уладар вёскі». «

Дадаткова будуць улічвацца наяўнасць у сям’і асабістага падворка, аб’ёмы рэалізаванага перапрацоўчым і нарыхтоўчым арганізацыям мяса, малака, іншай сельскагаспадарчай прадукцыі», —
удакладніла яна. Акрамя таго, пад увагу будзе прымацца работа дарослых канкурсантаў у сельгасарганізацыях па спецыяльнасцях, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву, перамогі сем’яў у іншых спартыўных, творчых конкурсах.

Штогод «Уладар вёскі» аб’ядноўвае сотні маладых сем’яў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і працуюць у сельгасарганізацыях не менш за тры гады.

Упершыню конкурс стартаваў у Глыбоцкім раёне ў 2007 годзе. З 2008-га маладзёжная ініцыятыва рэалізуецца ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Галоўная мэта праекта — замацаваць маладыя сем’і ў вёсцы, узняць прэстыж сельскагаспадарчых прафесій, папулярызаваць традыцыі беларускай вёскі, сфарміраваць здаровы лад жыцця ў маладзёжным асяроддзі.

Арганізатарам рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі» выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, ААТ «Белаграпрамбанк».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?