19.07.2012 / 19:27

Дзевятоўскі з-за траўмы прапусціць Алімпіяду 3

Срэбны прызёр Алімпіяды-2008 у Пекіне, а заадно сябра «Белай Русі» і давераная асоба Лукашэнкі Вадзім Дзевятоўскі пацягнуў спіну.

Срэбны прызёр Алімпіяды-2008 у Пекіне Вадзім Дзевятоўскі не зможа па стане здароўя выступіць на Гульнях у Лондане.

«На турніры на прызы алімпійскіх чэмпіёнаў я «тузануў» спіну і змог выканаць толькі адну спробу. Пасля кансыліюму дактароў я пачаў ўзмоцненае лячэнне, якое асаблівага эфекту не прынесла", - цытуе Дзевятоўскага «Спартыўная панарама».

Цяпер атлету патрэбна працяглае лячэнне міжпазваночнай грыжы, аднак Вадзім не збіраецца завяршаць сваю спартыўную кар'еру, разлічваючы вярнуцца ў сектар для кідання молата.

0
Aleś Jurkaviec / Адказаць
19.07.2012 / 23:14
Адчуваецца пэўная злараднасць. Як жа - не хто іншы са строю выбыў, а "заадно сябра «Белай Русі» і давераная асоба Лукашэнкі".
0
Magerat / Адказаць
20.07.2012 / 00:04
Шкада спартоўцу...
0
321-бах / Адказаць
20.07.2012 / 09:03
Затое гэта не перашкодзіць яму абрацца ў новую кішэнную палатку ад "Белай Русі". Бяз цёплага месца не застанецца - спінку пагрэць яшчэ чатыры гады.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру