19.07.2012 / 20:36

Былы псіхіятр дамагаецца кампенсацыі за памылкова праведзеныя ў зняволенні гады 6

Ён з цікавасці падышоў на месца пажару, і стаў абвінавачаным па справе падпалу.

Жыхар Гомеля Яўген Дзедушкін дамагаецца кампенсацыі за незаконна праведзеныя ў зняволенні тры гады. 19 ліпеня Гомельскі абласны суд вынес пастанову прызнаць за ім права на пакрыццё маёмаснай шкоды і права на кампенсацыю ў грашовым выражэнні за нанесены маральны ўрон.

У дачыненні да Дзедушкіна двойчы выносілі абвінаваўчыя прысуды, якія пасля адмянялі. Толькі пасля трох гадоў следства, судовых пасяджэнняў ён дамогся перагляду сваёй крымінальнай справы і апраўдання, страціўшы гады жыцця, здароўе, пастаянную працу і рэпутацыю.

Летам 2008 года невядомы некалькі разоў падпальваў гаражы ў Навабеліцкім раёне Гомеля.

На месцы падпалаў быў затрыманы ўрач-псіхіятр Яўген Дзедушкін.
Ён жыў побач і, паводле яго слоў, убачыўшы зарава, прыйшоў з цікаўнасці на месца здарэння. Міліцыя затрымала маладога чалавека, абвінаваціўшы ва ўчыненні падпалаў. Суд прызнаў урача вінаватым у падпалах і пакараў пазбаўленнем волі на чатыры гады.

Праз тры гады, у сакавіку 2011 года, судовая калегія Гомельскага абласнога суда поўнасцю апраўдала былога ўрача, з яго знялі ўсе абвінавачанні. Ён апраўданы з фармулёўкай "у сувязі з недаказанасцю віны".

"Цяпер стаіць пытанне: хто вінаваты ў тым, што я больш за год правёў у СІЗА, патраціў шмат грошай на юрыдычныя паслугі, страціў працу?

Суд мяне апраўдаў, гэта значыць я невінаваты, пра што і паўтараў заўсёды на следстве і судзе, доказаў маёй віны не было. Пасля вынясення сёння такой пастановы — прызнання за мной права патрабаваць кампенсацыю, я буду рыхтаваць іск аб пакрыцці матэрыяльнага і маральнагу ўрону", — пракаментаваў Дзедушкін.

0
??? / Адказаць
19.07.2012 / 20:54
а что интересного в пожаре? это как-то больше для зевак, а не для врача....
0
кроцік / Адказаць
19.07.2012 / 21:32
няхай лепей правядзе аналіз-даследаванне маральна-псіхалагічнага стану служак правапарадку і выпрацуе рэкамендацыі па яго карэкціроўцы адстаем ад планеты ўсёй / ці мо лепей сказаць -- рэгіянальна адметныя то ж мо і праз недахоп адпаведных методык...
0
!!! / Адказаць
19.07.2012 / 22:11
да ??? Цiпа, гарыць i хай гарыць сiнiм полымем, не наша дзела?!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру