Сёння прайшлі матчы другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы па футболе. На гэтай стадыі нашу краіну прадстаўляюць тры каманды — «Гомель», «Нафтан» (Наваполацк), «Шахцёр» (Салігорск).
Першымі на поле выйшлі гульцы «Нафтана». У Віцебску яны прымалі сербскую «Црвену Звезду». Культавая каманда з Бялграду, адзіная з Усходняй Еўропы, якая выйгравала Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў.

У Віцебск прыехала багата заўзятараў з Сербіі і Масквы. «Звезда» сябруе з «Спартаком». Госці былі відавочнымі фаварытамі пары. І з першых хвілін яны пачалі адпрацоўваць свой статус.

Першы тайм скончыўся кашмарнымі лічбамі 0:3 на карысць балканцаў. «Нафтана» на пляцоўцы ўвогуле бачна не было.

Затое ў другой палове адбылося чароўнае пераўтварэнне. Спачатку Аляксандр Гаўрушка рэалізаваў пенальці, потым ён жа паклаў мяч у ніжні вугал — 2:3.

У адной з наступнай атак чарнагорскі легіянер «Црвены Звезды» Касаліца зрабіў перавагу сербаў больш камфортную. «Нафтан» змог адыграць адзін гол намаганнямі рэзервіста Валерыя Жукоўскага — 3:4.
У Бялградзе «Нафтану» будзе цяжка. Фаны «Црвены Звезды» падтрымаюць сваіх па поўнай праграме. Цяжка будзе спадзявацца на агульную перамогу, але другі тайм падарыў трошку аптымізму.
    • «Гомель» праводзіў матч у македонскім Куманава. Супернік — мясцовая «Рэнова».
      З гэтай камандай некалі сустракалася мінскае «Дынама». Тады беларусы былі мацней.

    Здаецца, за гэты час македонцы мацней не сталі. Сказаў бы нават, што перамогу «Гомель» атрымаў перамогу даволі шарагова.

    У першым тайме Вадзім Дземідовіч і Томаш Новак зрабілі лік 2:0.

    Далей «Гомель» не надта хацеў, а «Рэнова» зусім не магла. Калі не здарыцца нічога анамальнага, то за «Гомель» можна асабліва не перажываць. Каманда павінна дабіцца свайго.

      • «Шахцёр» дома прымаў аўстрыйскі «Рыд».
        Гульня падалася даволі роўнай. Першы тайм гаспадары атакавалі больш, другі — госці.

      Забіць гол «гарнякам» атрымалася за пару хвілін да свістка на перапынак. Сітко вывеў на ўдарную пазіцыю Асіпенку. І найлепшы бамбардзір першынства Беларусі не падкачаў — 1:0.

      Спрэчнасць моманту была ў тым, што на той час гулец «Рыда» ляжаў на полі. Тым самым, салігорцы не выбілі мяч, як тое патрабуюць правілы добрага тону.

      У другім тайме румынскі арбітр прызначыў у вароты «Шахцёра» досыць спрэчны пенальці. Анел Хаджыч быў бездакорны — 1:1.
      У Аўстрыі «Шахцёру» трэба будзе абавязкова забіваць, што не ёсць надта лёгкай справай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?