Больш фота і відэа глядзіце тут.

У выніку ліўня, які прайшоў вечарам 19 ліпеня, у Мінску падтоплена 19 вуліц, паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

У чацвер з 19 гадзін да 21.40 выпала 34 мм ападкаў (сярэднямесячная норма — 90 мм).

З-за магутнай залевы спынілася рух грамадскага транспарту — 40 тралейбусных, 3 трамвайных і 50 аўтобусных маршрутаў,
праінфармаваў размоўца. Найбольшы перапынак у працы транспарту склаў 55 хвілін.

Паводле яго слоў, у сувязі з падтапленнямі ў Мінску быў абвешчаны план «Пасейдон».

Гэта адмысловы комплекс дзеянняў, распрацаваны некалькі гадоў таму на выпадак моцных ліўняў. Брыгады ратавальнікі рабілі аб’езд вуліц у мэтах ацэнкі сітуацыі з пункту гледжання патэнцыйнай небяспекі для людзей.
Адначасова працавалі экіпажы ДАІ, тэхніка «Гаррамаўтадара».

Эвакуявана 15 аўтамабіляў, што трапілі ў палон воднай стыхіі. Пацярпелых сярод людзей няма, дадаў Віталь Навіцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?