19.07.2012 / 23:32

Аднакурснікі Антона Сурапіна збіраюць грошы на адваката 10

Аднагрупніца кажа, што ніхто не сумняецца, што Антон ні ў чым не вінаваты.

Так яны вырашылі падтрымаць сябра і дапамагчы бацькам. Па словах старасты групы, у якой вучыцца Сурапін, бацькі Антона — звычайныя людзі з невялікага горада, а адвакат каштуе 800 тысяч у дзень. Такіх грошай у іх проста няма.

Аднагрупніца Сурапіна, якой маладыя людзі здаюць грошы, кажа, што ніхто не сумняецца, што Антон ні ў чым не вінаваты.
Ахвяраюць усе па-рознаму — хто па 5 тысяч рублёў, а хто па 150 тысяч. Дапамагаюць бацькам Сурапіна ня толькі аднагрупнікі, але і сябры і сваякі.

Дзяўчына кажа, што Антон вельмі зычлівы чалавек і заўжды адгукаўся, калі камусьці была патрэбная дапамога. Аднагрупніцы карысталіся ягонай прафесійнай тэхнікай для фатаграфавання і відэаздымак.

Заўтра дзяўчына сустрэнецца з маці Антона Сурапіна Аленай і перадасць ёй сабраную суму.

​​Антон Сурапін быў адным зь першых беларускіх журналістаў, які паведаміў пра «плюшавы дэсант» і разьмясьціў здымкі «мядзьведзікаў» на сваім рэсурсе bnp.by. Ён сцвярджае, што фотаздымкі даслаў яму па электроннай пошце ананімны аўтар.

13 ліпеня Антон Сурапін быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ на сваёй кватэры і дагэтуль утрымліваецца ў ізалятары КДБ. Яго, магчыма, падазраюць у садзеянні пры незаконным перасячэнні мяжы.

0
гадюка / Адказаць
20.07.2012 / 01:37
Когда прекратится этот ужас издевательства над народом. Была бы возможность доступа до тела, ну всадила бы яд в самое болючее мужское место, чтоб лишить станок производства наследников чудовища.
0
123ц / Адказаць
20.07.2012 / 08:11
Думать надо было головой... а теперь родителям проблемы . КГБ-не милиция, разберутся.
0
не сьвядомы / Адказаць
20.07.2012 / 09:59
Винаваты-не винаваты..... шведы съехали , а вы отдувайтесь. Вкатают по полной и будут правы.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру