Смерч у Стаўбцоўскім раёне — фота
Ён быў зафіксаваны вечарам у чацвер. На сёння Белгідрамет перадаў штармавое папярэджанне.
Учора, каля 19.00, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці ў ваколіцах вёскі Буцькавічы відавочца назіраў смерч.
Смерч узнік на навальнічным фронце, які абвастрыўся да вечара. Верхнія мяжы кучава-дажджавых аблокаў дасягнулі 10–11 км.
На сёння Белгідрамет перадаў штармавое папярэджанне. Вецер узмоцніцца да 15–20 м/с, пройдуць навальніцы.
pogoda.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ