20.07.2012 / 12:21

ХК «Дынама-Мінск» збіраецца падпісаць абаронцу зборнай Канады 3

Дасягнута прынцыповае пагадненне аб заключэнні кантракту на адзін год з абаронцам з Паўночнай Амерыкі Коры Мэрфі, паведамляе афіцыйны сайт ХК "Дынама-Мінск".

Коры Мэрфі (13.02.1978) два апошнія сезоны выступаў у элітным швейцарскім дывізіёне за «Цюрых Лаёнз», у 78 гульнях набраў 48 ачкоў (13+35). Акрамя таго, у гэтай лізе Коры выступаў у сезоне 2005-2006 за «Гатэрон», набраўшы ў 52 гульнях 42 ачкі (15+27).

Гулец правёў 91 гульню ў НХЛ за «Фларыду» і «Тампу», набраўшы 36 балаў (9+27). 5 сезонаў ён выступаў у Фінляндыі.

Мэрфі выступаў за зборную Канады. На чэмпіянаце свету 2007 абаронца правёў 9 гульняў, у якіх набраў 7 ачкоў (1+6). На Кубку Шпэнглера 2010 і 2011 Мэрфі правёў 8 гульняў, у якіх набраў 3 асістэнцкія балы.

0
бібліёграф / Адказаць
20.07.2012 / 13:15
Фабіё Капелла разважаў аб шкодзе, якую наносяць легіянеры расійскаму чэмпіянату па футболе.Прессбол аб тым якую шкоду ХК Мінск беларускаму хакею.І пра гэты ХК толькі і чуваць, былы ігрок НХЛ, знакаміты фінскі трэнер.Затое вісяць бігборды "Болей за наших.За Беларусь." І шмат там яшчэ нашых?
0
торба / Адказаць
20.07.2012 / 19:03
Лепей бы абаронцу зборнай Беларусi падпiсалi!
0
Саша / Адказаць
21.07.2012 / 17:30
Абаронца сборнай Канады гэта Шы Уэбер, Крыс Пронгер, або Данкан Кіт ці Дру Даўці. Зрэшты хакеістаў такога ўзроўню у Дынама(ды і ва ўсёй КХЛ) не будзе ніколі(хіба толькі на час лакауту) А Коры Мэрфі - гэта трэццесортны шлак, які не здолеў стаць гульцом НХЛ, а ў апошнія гады пыліў у Швайцарыі. Да таго ж Мэрфі яшчэ і ў гадах. Пытанне. на храна гэты Мэрфі, ды яшчэ і за вялікія бабкі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру