У рэдакцыю «Нашай Нівы» патэлефанавала жыхарка дома №11 па вуліцы Скрыганава. Прычынай тэлефанавання стаў артыкул пра асфальтаваную дарожку, пакладзеную па траве.

Жанчына расказала, што эпапея з дарожкай цягнецца не першы год.

«Дарожку паклалі не да 3 ліпеня. Я прасіла пра гэта наш ЖЭС два гады».
Яе абурыў розгалас вакол дарожкі. Маўляў, зрабілі хутка і з мінімальнымі выдаткамі. А цяпер, калі нехта сфатаграфаваў і ўсчаўся вэрхал і нават падключылася пракуратура, у дарожку «выкінуць мільёны».

Жанчына кажа, што іх раён стары, ім не патрэбная шыкоўная дарожка. Няхай бы такія рабілі ў новых раёнах.

«Сапраўдная праблема для жыхароў нашых дамоў — гэта ўстановы насупраць. Асабліва лазня ў доме №6. Цэлымі днямі адтуль ідуць пад нашымі вокнамі самыя розныя людзі, часта п’яныя».
Для іх жыхары дома і прасілі пакласці дарожку. Ды так, каб акурат паміж дамамі, а не пад вокнамі.

«Гэта проста анекдот. Няўжо ў пракуратуры няма больш сур’ёзных спраў, чым гэтая дарожка. Ну, паклалі не па тэхналогіі, але гэта дробязь не вартая такой высокай увагі», — перакананая жанчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?