20.07.2012 / 14:11

На адну выбарчую акругу — чатыры заявы на рэгістрацыю 4

19 ліпеня закончылася падача дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Усяго на 110 акруг было пададзена 439 заяў, паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Найбольшая колькасць заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп пададзена ў Мінску: на 20 выбарчых акруг — 142 заявы (у сярэднім 7,1 заявы на акругу).
У Магілёўскай вобласці на 13 акруг пададзены 64 заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп (4,9), у Віцебскай вобласці на 14 акруг — 52 заявы (3,7), у Брэсцкай вобласці на 16 акруг — 48 заяў (3), у Гродзенскай вобласці на 13 акруг — 38 заяў (2,9), у Мінскай вобласці на 17 акруг — 48 заяў (2,8), у Гомельскай вобласці на 17 акруг — 47 заяў (2,8).

«Калі параўноўваць з папярэднімі выбарамі 2008 года, то конкурс сярод ініцыятыўных груп застаўся практычна той жа», — паведаміў Лазавік.

Ён таксама адзначыў, што акруговыя камісіі на працягу пяці дзён пасля падачы дакументаў павінны прыняць рашэнне аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы або адмове ў ёй.
Усяго ў ініцыятыўную групу павінна ўваходзіць не менш чым 10 чалавек, якія валодаюць выбарчым правам.

Вылучэнне кандыдатаў будзе працягвацца па 13 жніўня ўключна. Выбары ў палату прадстаўнікоў пройдуць 23 верасня.

***

Варта адзначыць, што вялікая частка грамадства выбары ігнаруе ці байкатуе. Ад 1996 года ў «парламент» трапляюць толькі дэпутаты-лукашэнкаўцы.

0
Акалінамнекалі / Адказаць
20.07.2012 / 14:28
Не дурыце галаву, стабілы, Да нас мішкі прыляцелі і балід У экспедыцыю мы накіруем сілы А вы? Вы заставайцесь з бабай Лід прыпеў Гудбай! і не сумуйце з бабай Лід Гудбай! і не дражніце бабу Лід ...
0
Смутныя сумневы / Адказаць
20.07.2012 / 18:05
"Колькасць прастытутак у Мінску дасягнула 700, прастытутаў — 20 чалавек" Нешта мне не верыцца, што тута, толькі 20, sorry, прастытутаў...
0
гыгыгын / Адказаць
21.07.2012 / 09:39
придут времена,когда в парламенте,в настоящем парламенте,не будет ни одного лукашенковца.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру