20.07.2012 / 15:12

У Гомель прыедзе «Ліверпуль» 18

Ён сустрэнецца з мясцовым клубам у трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы.

У швейцарскім Ньёне адбывалася лёсаванне наступнага раўнду Лігі Еўропы. «Гомелю» трапіўся легендарны «Ліверпуль». Лёсаванне можна разглядаць па рознаму. З гледзішча поспеху, наўрад ці беларусы адолеюць англічан. А вось у плане відовішча паспрачацца з такім клубам будзе вельмі цікава.
Нагадаем, што для спаткання з «Ліверпулем» «Гомелю» яшчэ трэба адужаць македонскую «Рэнову». Першы матч на Балканах прынёс нашым перамогу з лікам 2:0. Малаверагодна, што хлопцы Кубарава ўпусцяць такую магчымасць.

Калі «Гомель» пройдзе «Рэнову», то матч з «Ліверпулем» пройдзе 2 жніўня.

«Ліверпуль» — 18-разовы чэмпіён Англіі, пяць разоў каманда выйгравала Лігу чэмпіёнаў, тройчы Кубак УЕФА і яшчэ аднойчы Кубак кубкаў.

У складзе «мерсісайдцаў» выступаюць такія вядомыя футбалісты, як Стывен Джэрард, Эндзі Кэрал, Луіс Суарэс, Хасэ Рэйна, Крэйг Бэламі, Джэймі Карагер. «Ліверпуль» мае шмат фанатаў у розных краінах, у тым ліку ў Беларусі.
Магчымым супернікам наваполацкага «Нафтана» можа стаць кіпрская «Амонія». Праўда, для гэтага беларусам трба ў гасцях перамагаць сербскую «Црвену Звезду». Першая гульня скончылася перамогай балканцаў (4:3).

Салігорскі «Шахцёр», калі адужае ў гасцях аўстрыйскі «Рыд» (1:1 першая гульня) згуляе з пераможцам пары «Легія» (Польшча) — «Металургс» (Латвія). Першы матч гэтых каманд быў згуляны ўнічыю — 2:2.

Матчы трэцяга раўнду адбудуцца 2 і 9 жніўня.

ЗП

0
ололо / Адказаць
20.07.2012 / 15:19
Агонь!
0
сергей / Адказаць
20.07.2012 / 15:22
хорошо бы ещё ренову для начала пройти
0
пп / Адказаць
20.07.2012 / 15:31
паважаная Нн i спадар Панкавец у прыватнасцi. гэтыя лузэры - не манкуныянцы!! яны мэрсiсайдцы!! ня трэба паганiць светлае iмя манчэстэра))) Панкавец: Выбачаюся, захваляваўся, як пра "Ліверпуль" пачуў)
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру