Газета «Витебский курьер» падпісала кантракт на друкаванне з абласной друкарняй. Пра гэта БелаПАН паведаміў рэдактар газеты Уладзімір Базан. Паводле яго слоў, кантракт падпісаны пакуль на месяц.

Нагадаем, пасля таго як Віцебская абласная друкарня 22 сакавіка гэтага года адмовілася супрацоўнічаць з «Витебским курьером», газета друкуецца на прынтэры ў офісе рэдакцыі. Паводле слоў У.Базана, нумар за 20 сакавіка выйшаў накладам 1.700 асобнікаў, за 23 сакавіка — прыкладна 1.000. Газета пры гэтым вымушана была змяніць фармат — з А2 на А4. Рэдакцыя разглядала магчымасць друкавання газеты ў Смаленску.

Газета «Витебский курьер» выдавалася з 1906 па 1913 гады. Выпуск выдання быў адноўлены 9 чэрвеня 1990 года. Са студзеня 2006 года віцебскі філіял «Белпошты» і прадпрыемства «Віцебскаблсаюздрук» без тлумачэння прычын скасавалі дагаворы з «Витебским курьером» аб дастаўцы газеты падпісчыкам і распаўсюджванні яе праз кіёскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?