20.07.2012 / 16:53

Мартынаў едзе на сустрэчу міністраў замежных спраў Усходняга партнёрства 3

Яна пройдзе 23 ліпеня ў Брусэлі і пачнецца ў 17.30 паводле мінскага часу.

Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў атрымаў афіцыйнае запрашэнне на сустрэчу міністраў замежных спраў краін — удзельніц Усходняга партнёрства.

Чакаецца, што міністры падпішуць «дарожную карту» Усходняга партнёрства. Яна прадугледжвае план дзеянняў да наступнага саміту ўдзельнікаў праграмы ў 2013 годзе.

Таксама міністры абмяркуюць шэраг пытанняў, у тым ліку парадак дня Усходняга партнёрства на наступныя паўтара года з улікам «дарожнай карты», унёсак грамадзянскай супольнасці ў дасягненне мэтаў УП, ролю галіновага і шматбаковага супрацоўніцтва і перспектывы ўмацавання супрацоўніцтва ў сферы агульнай палітыкі бяспекі.

Дарэчы, у той жа дзень, але зранку адбудзецца паседжанне Савета міністраў замежных справаў Еўрасаюза. Беларускае пытанне ў парадак дня паседжання не ўключанае.

0
Тлумачальная / Адказаць
20.07.2012 / 17:08
На выпары не явімся. Усё пайшлі ў экспедыцыю на пошукі метэарыта-баліда. Дата:Калісьці Подпіс:Хтосьці
0
пракурор / Адказаць
20.07.2012 / 17:13
Халуёў рэжыму аднаго за другім ЕЗ запрашае да сябе, спадзеючыся, што тым зможа залагодзіць дыктатара. А ён як саджаў, так і саджае, як ламаў жыцьці, так і ламае... Дзяржаўны цырк Беларусі, што зфоткаў маскоўскі Мядзьведзік, працягваецца з маўклівай згоды еўрапейцаў. І канца таму ня бачна!
0
ну и хорошо / Адказаць
20.07.2012 / 17:47
Приятно читать... Всё-таки лучше чем в Москву бы поехал.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру