Гэты аварыйны ўчастак адрамантавалі толькі праз некалькі дзён. Перасячэнне пр. Незалежнасці і вул. Казлова.

Гэты аварыйны ўчастак адрамантавалі толькі праз некалькі дзён. Перасячэнне пр. Незалежнасці і вул. Казлова.

У арцы на вуліцы Чырвоназорнай.

У арцы на вуліцы Чырвоназорнай.

Непадалёк ад кавярні «Лондан». Праспект Незалежнасці.

Непадалёк ад кавярні «Лондан». Праспект Незалежнасці.

На Камсамольскай. Тут ходнікі нібы пасля землятрусу.

На Камсамольскай. Тут ходнікі нібы пасля землятрусу.

На вуліцы Ульянаўскай, пешаходны пераход да перасячэння з вуліцай Карла Маркса.

На вуліцы Ульянаўскай, пешаходны пераход да перасячэння з вуліцай Карла Маркса.

Прасяданне пліткі на Ленінградскай не рамантуюць і не агароджваюць.

Прасяданне пліткі на Ленінградскай не рамантуюць і не агароджваюць.

А так робяць асфальтаваныя дарожкі вакол вайсковага шпіталю на Чырвоназорнай.

А так робяць асфальтаваныя дарожкі вакол вайсковага шпіталю на Чырвоназорнай.

Карэспандэнт «НН» прайшоўся па цэнтральных вуліцах сталіцы ад Залатой горкі да Чыгуначнага вакзала. Зачэпкай для рэпартажу стаў каналізацыйны люк насупраць крамы «Акіян», што на перасячэнні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова. Люк амаль праваліўся пад зямлю. Яго абазначылі бела-чырвонай стужкай і лёгкай агароджай яшчэ некалькі дзён таму.

Супадзенне ці не, але праз некалькі гадзін пасля таго, як карэспандэнт «НН» сфатаграфаваў аварыйнае месца, правал ліквідавалі.

Наступны пункт — правал пліткі каля кіёска «Белсаюздруку» непадалёк ад кавярні «Лондан». Гэта ў баку ад ажыўленых ходнікаў праспекта, але ў вочы кідаецца і выглядае непрыгожа.

Збочваем на Камсамольскую. Уздоўж сцяны крамы оптыкі Fielmann добра бачнае прасяданне пліткі. Увогуле, ходнікі тут выгінастыя нібы пасля землятрусу.

Прасяданне пліткі на ходніках трапляецца і каля корпуса хімічнага факультэта БДУ на Ленінградскай. Тут штодня ходзяць тысячы людзей. Аварыйнае месца не агароджанае.

Варта заўважыць, што адшукаць падобныя месцы не складае вялікай цяжкасці. Большасць з іх навідавоку. Трошкі ўвагі і робіцца відавочна, што прыклады парушэнняў тэхналогіі сустракаюцца ледзь не на кожным кроку.
Самыя распаўсюджаныя — няроўнасці. У цэнтры сталіцы цяжка знайсці нават не ідэальна, а хоць бы адносна роўны, без гарбоў і няроўнасцяў участак ходнікаў. Асабліва гэта робіцца заўважным пасля дажджу, калі правалы запаўняюцца вадой.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?