21.07.2012 / 14:51

Аўтуховіч сустрэўся ў турме з маці і сястрой 3

Ён просіць падтрымліваць ягоную маці.

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч сустрэўся ў турме з маці і сястрой

Пра гэта вязень напісаў у лісьце да грамадзкай актывісткі Тацяны Кім. Тацяна Кім працытавала вытрымку зь ліста Мікалая Аўтуховіча, якая прысьвечаная ягонай маці:

«Маці на спатканьні выглядала бадзёра, але я ж ведаю, як ёй цяжка. Я яе супакойваў і казаў, каб ставілася да ўсяго спакойна. Але атрымліваю ад яе лісты і бачу, што яна не магла вытрымаць некаторыя цяжкасьці і моцна разгубілася. Вы, калі ласка, тэлефануйце ёй калі-некалі, падтрымлівайце яе. Ёй будзе лягчэй. А я ўсё вытрымаю ў любым выпадку і да канца прайду гэтыя выпрабаваньні».

Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч пакараны на 5 гадоў 2 месяцы зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў незаконным абыходжаньні са зброяй. Аўтуховіч сваёй віны ў судзе не прызнаў і заявіў, што яго перасьледуюць за антыкарупцыйную дзейнасьць. Пад вартай Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца зь лютага 2009 году. Цяпер як злоснага парушальніка рэжыму палітвязьня ўтрымліваюць у Гарадзенскай турме.

0
Лёлік / Адказаць
21.07.2012 / 22:37
Калі так разабрацца ,наш люд у краіне ніхто іншы,а зосны парушальнік рэжыму.На кожнага без выключэння могуць сфабрыкаваць справу,а затым засудзіць і пасадзіць.
0
alies' / Адказаць
21.07.2012 / 23:22
Awtuhovich ~ vos' saprawdny belaruski geroj, a ne balbatlivyja hranta-oppy.
0
хвароба / Адказаць
22.07.2012 / 00:39
Лёлiку Дык караць i вымагаць памiлавання- вар'яцкае задавальненне самага галоўнага.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру