21.07.2012 / 17:33

МТС павышае тарыфы на 10-12% 4

Новыя цэны ўступяць у сілу 1 жніўня.

Аператар МТС зноў павышае цэны на паслугі сувязі: з 1 жніўня падаражэе абаненцкая плата, ўнутрысеткавыя і міжсеткавыя званкі. Паводле разлікаў аператара,

штомесячныя выдаткі абанентаў вырастуць на 10–12%.
Кампанія апублікавала паведамленне аб росце коштаў і абноўленыя тарыфы на сваім сайце.

Напрыклад, для ТП «Выдатны» абаненцкая плата вырасце на 22% да 21 900 рублёў, званкі падаражэюць на 25% да 150 рублёў за хвіліну. На ТП «Р300» штомесяц давядзецца плаціць на 11% больш — 36 000 замест 32 500. А вось выклікі абыйдуцца значна даражэй: 150 рублёў у сетцы (36%-ны рост) і 550 рублёў (22%) у іншыя сеткі па Беларусі.

Кошт SMS-паведамленняў, міжнародных званкоў, міжнароднага роўмінгу і паслуг мабільнага інтэрнэту застанецца на ранейшым узроўні.

Папярэдняе павышэнне тарыфаў на паслугі МТС адбылося ў сакавіку.
Акрамя таго, у гэтым годзе кампанія павялічвала цэны на міжнародныя званкі, LBS-паслугі і двойчы — на роўмінг.
0
не рэклама / Адказаць
21.07.2012 / 17:43
550рублёў за хвіліну? Ды яшчэ з абонплатай? Але ж і добра што я на лайфе, 189 без абонплаты. Хіба людзі тут бльш на мабілу трацяць, чым я ў роўмінгу.
0
кузяпанк / Адказаць
21.07.2012 / 17:58
дааа, прошли те времена, когда звонки дешевели..
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
22.07.2012 / 00:57
Дзяўчаткі з Вэлкама мне патлумачылі, што цэны павышаюць не Вэлкам і МТС, а міністэрства сувязі.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру