Інвестар гатовы ўкласці $1 мільён у стварэнне санаторыя ў Мінскім раёне. Пра гэта распавяла сёння начальнік аддзела турызму пры ТАА «Ладэ» Наталля Макей.
Інвестар плануе выкупіць для гэтага будынак
Прыватны санаторый будзе арыентаваны як на замежнікаў (перш за ўсё расейцаў), так і на беларусаў.Апошнім, да ўсяго іншага, плануюць прапанаваць вячэрні стацыянар, каб наведвальнік мог сумясціць працу з адпачынкам і лячэннем у санаторыі.
У Беларусі налічваецца 70 санаторыяў, якія карыстаюцца папулярнасцю сярод беларусаў і расейцаў. Пры гэтым большасць беларускіх санаторыяў належаць дзяржаве, тады як прыватныя інвестары толькі пачынаюць выходзіць на гэты рынак.