Стужка Сяргея Лазніцы «У тумане» прызнаная найлепшым фільмам Адэскага міжнароднага кінафестываля. Пра гэта паведамляецца на сайце фэсту.

Адэскі міжнародны кінафестываль ладзіцца ад 2010 года. Ён збірае кінамайстроў з Украіны, Расіі, Беларусі, Германіі, Румыніі, ЗША ды інш.

Нагадаем, што 15 ліпеня стужка Сяргея Лазніцы «У тумане» атрымала ўзнагароду «Залаты абрыкос» на міжнародным кінавестывалі ў Ерэване.

У Канах гэтым летам фільм адзначылі прэміяй Міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкі FIPRESCI, а ў Расіі стужку ўзнагародзілі прызам міжнароднага кінафестывалю імя Андрэя Таркоўскага «Люстэрка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?