23.07.2012 / 08:47

«Коммерсант»: Лукашэнка адцягвае ўвагу 7

Пошукамі «памочнікаў медзведзіроўшчыкаў» Лукашэнка адцягвае ўвагу ад правалу сваёй СПА.

У Беларусі прайшлі новыя арышты падазраваных у датычнасці да нядаўняй акцыі шведскіх праваабаронцаў, якая атрымала назву «плюшавае бамбаванне». Незалежныя эксперты лічаць працягваецца закручванне гаек і спроба адцягнуць увагу ад правалу сістэмы СПА краіны, якая не здолела спыніць несанкцыянаваны палёт шведскага лёгкаматорнага самалёта з агітацыйнымі матэрыяламі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі, піша расейская газета «Коммерсант».

Арышты беларускіх «памагатых» шведскіх праваабаронцаў праходзяць у рамках крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 371 ч. 3 «Наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай». Нагадаем, што справа распачатая па факце падзеяў 4 ліпеня, калі прадстаўнікі шведскага рэкламнага агенцтва Studio Total правялі акцыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Шведскія піяршчыкі на лёгкаматорным самалёце праляцелі тады ад літоўскай мяжы да Мінска і бесперашкодна вярнуліся назад у Літву. Над ускраінай беларускай сталіцы, а таксама над мястэчкам Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці шведы скінулі 876 плюшавых мішак з прывязанымі да іх улёткамі ў абарону свабоды СМІ ў Беларусі.

Першай супрацоўнікі КДБ Беларусі арыштавалі 16-лётную жыхарку горада Івянец Мінскай вобласці Кацярыну Скурат, сцвярджае «Коммерсант» [«Наша Ніва» не мае пацвярджэння такой інфармацыі]. Паводле звестак следчых КДБ, яна сфатаграфавала на свой тэлефон медзведзянятаў, якіх з самалёта скідалі шведскія праваабаронцы, і пераслала здымкі фатографу сайта bnp.by Антону Сурапіну, які, у сваю чаргу, размясьціў іх на сваім сайце. Сам Сурапін таксама апынуўся пад арыштам ў ізалятары КДБ. Затым чарга дайшла ды мінчука Сяргея Башарымава, які здае кватэры на кароткі тэрмін. Па версіі беларускіх сілавікоў, шведы, якія ўдзельнічалі ў акцыі на зямлі, звярталіся да яго з прапановай зняць жыллё. Следчыя таксама затрымлівалі ягоную дзяўчыну Ірыну Лагойку.

Між тым кіраўнік юрыдычнай службы Беларускага Хельсінкскага камітэта Гары Паганяйла назваў тое, што адбываецца, «прававым нонсэнсам». Ён нагадаў, што Мінабароны Беларусі абвяргае сапраўднасць звестак аб несанкцыянаваным палёце шведскіх праваабаронцаў над тэрыторыяй краіны. «Афіцыйнага факту прызнання палёту няма, але крымінальная справа адкрыта, ідзе следства, і арыштоўваюць людзей. Гэта цалкам натуральна з пункту гледжання беларускай машыны ўлады, якая працуе не па законе, а па волі вышэйшага начальства», - упэўнены праваабаронца. З ім згодны і незалежны беларускі эксперт Юры Хашчавацкі, які лічыць арышты праявай росту нервовасці кіраўніцтва Беларусі ў сувязі з акцыяй шведскіх праваабаронцаў, якая паказала ўразлівасць нацыянальнай сістэмы СПА.

0
цiкава / Адказаць
23.07.2012 / 10:46
А "Камерсант" незалежны цi пад крамлём?
0
Грынявіцкі / Адказаць
23.07.2012 / 11:36
Загады вартыя Кубэ...Улада існуе незалежна ад насельніцтва,падтрымлівае сама сябе.Гэта і есць прызнакі акупацыйнай адміністрацыі..
0
нямое кiно / Адказаць
23.07.2012 / 12:19
А гдзе пачытаць, што думает Пуцiн па этаму вапросу? Iлi он iз салiдарнасцi памалкiвает?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру