31.03.2007 / 09:56

Расейскі пасол хваліць палітыку уладаў Беларусі 2

А.Сурыкаў падкрэсьліў, што беларускі парлямэнт і ўрад ажыцьцяўляюць тую палітыку, якую лічаць неабходнай для захаваньня незалежнасьці і ўмацаваньня сувэрэнітэту краіны і яе эканомікі.

Пра гэта заявіў 30 сакавіка пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў, камэнтуючы намер спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Адрыяна Сэвэрына заклікаць дзяржавы — члены ААН увесьці аналягічныя з ЭЗ і ЗША санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў.

"Увесьці абмежаваньні для беларускіх грамадзянаў — а для мяне і прэзыдэнт, і вы, што сядзяць у залі, — гэта беларускія грамадзяне, — і пры гэтым гаварыць аб правах чалавека. Неяк не спалучаецца гэта ў мяне ў галаве, — сказаў А.Сурыкаў. — Гэта звычайнае абмежаваньне правоў ".

А.Сурыкаў падкрэсьліў, што беларускі парлямэнт і ўрад ажыцьцяўляюць тую палітыку, якую лічаць неабходнай для захаваньня незалежнасьці і ўмацаваньня сувэрэнітэту краіны і яе эканомікі. "Чаго ж тут асуджаць? Маўчу там аб правах усякіх, дэмакратычных каштоўнасьцях і гэтак далей, — сказаў расейскі пасол. — Яны па-рознаму сёньня інтэрпрэтуюцца”.

Паводле БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Дарык / Адказаць
31.03.2007 / 11:37
— Яны па-рознаму сёньня інтэрпрэтуюцца Так, так. Правы чалавека сёньня па-рознаму трактуюцца ў Расеі, і на Беларусі, і ўастатнім сьвеце. Тут, так бы мовіць, рознасны падыход: гледзячы якія правы і гледзячы якога чалавека. У тых чалавекаў, якія сядзелі з залі, зусім не такія правы, як у тых чалавечкаў , якіх у такія залі не пускаюць. Так што спадар пасол меў рацыю. Крыўдна ўсё ж, нейкі аператар з НПЗ паедзе на Канары або ў Турцыю, а сталаначальнік -- не. Дзе ж тыя хвалены правы!
0
Кнехт / Адказаць
31.03.2007 / 14:59
Асабліва мяне расчуліў клопат расійскага пасла аб нашай незалежнасці і сувернітэце, а таксама росквіце нашай эканомікі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру