Ён просіць не ператвараць дыскусію пра парламенцкія выбары ў суд Лінча над тымі, хто ў іх удзельнічае.

«Я ўпэўнены, што ніякіх апазіцыянераў цяпер у парламент не прапусцяць. Але выбары патрэбныя для захавання жыццядзейнасці апазіцыйных структур, бо не ўсім хапае духу ісці ў падполле і трэба карыстацца любой магчымасцю для адкрытага і легальнага супрацьстаяння фашыстам, а выбары такую магчымасць даюць. Людзі прыгнечаныя страхам пасля брутальнага разгрому апазіцыі ў канцы 2010 — пачатку 2011 г. У апазіцыянераў нават забракла сіл і смеласці падтрымаць „маўклівую рэвалюцыю“ мінулага лета. Які маштабны і дзейсны байкот яны змогуць арганізаваць? Гэта будзе „байкот на канапе“. Удзел у легальных выбарах — гэта псіхатэрапія ад баязлівасці і страху для тых, хто хоча супрацьстаяць ўладзе», — напісаў Шарамет у сваім артыкуле «Змова эмігрантаў».

«Катэгарычна нельга ператвараць нармальную дыскусію ў камунальную сварку. Чаму? Бо ніхто нікому не верыць і ўсе адно адным пагарджаюць. І карані гэтага — у 2010 годзе, калі натоўп амбіцыйных палітыкаў, паставіўшы асабістыя інтарэсы вышэй за грамадскія, рынуўся па прэзідэнцтва», — лічыць журналіст.

«Коля, так атрымалася, што мы знаходзімся за тысячу кіламетраў ад нашай радзімы. Мы гэтага не хацелі і марылі пра іншае. Мы імкнуліся змяніць сітуацыю, але ў нас не атрымалася. Цяжка даць рады адчуванню, што ты па-за гульнёй. Але мы не выпалі з жыцця і барацьбы, проста мы дзейнічаем у іншай прасторы і іншых умовах. Хай у Беларусі — змова асуджаных, затое ў нас — змова эмігрантаў. Мы не можам выстаўляць занадта строгіх прэтэнзіі тым, хто застаўся ў Беларусі. Мы не можам ад іх патрабаваць таго, што самі не ў стане выканаць. І толькі разам — мы тут, яны там — мы зможам змяніць гэты ненавісны ўсім рэжым», — напісаў Шарамет, звяртаючыся да Халезіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?