Брытанская актрыса Мішэль Кіган — былая сяброўка аўстралійскага футбаліста і мадэлі Брэда Говарда, развіталася з чарговым бойфрэндам.

Да нядаўняга моманту красуня сустракалася з нейкім Максам Джорджам — перспектыўнай зоркай брытанскага шоу-бізнэсу.

Днямі брытанскія папарацы засеклі яго ў начным клубе ў абдымках з незнаёмай бландынкай. На наступны дзень брытанскія таблоіды выйшлі з велізарнай фатаграфіяй, на якой быў адлюстраваны пацалунак Макса з дзяўчынай, якая горача сціскала пляшку з півам.

Паход у начны клуб абярнуўся для Джорджа сямейным скандалам з не самымі спрыяльнымі наступствамі — на наступны дзень прэс-сакратар Мішэль заявіў, што двухгадовы раман скончыўся.

«Мішэль і Макс больш не разам», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?