Адвакатка Антона Сурапіна паведаміла журналістам, што яе падабаронны працягвае знаходзіцца ў СІЗА КДБ. ён не пераведзены ў статус абвінавачаннага, але прычыны, па якім яго ўтрымліваюць пад вартай яна не можа агучыць з-за падпіскі аб неразгалошванні. Адвакатка перадала. што Антоні не скардзіцца на ўмовы ўтрымання: у камеры ёсць тэлевізар. Журналіст перадаў сваім калегам і ўсім неабыякавым словы ўдзячнасці за падтрымку.

***

У дачыненні да Сурапіна распачата крымінальная справа. Малады журналіст абвінавачваецца ў «дапамаганні наўмыснаму незаконнаму перасячэнню мяжы, учыненаму арганізаванай групай асоб» (ч. 3 арт. 371 КК), яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Сурапін быў затрыманы 13 ліпеня і ўтрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ. Афіцыйнае абвінавачанне яму павінна быць прад’яўлена да сярэдзіны дня 23 ліпеня.

Журналісты сабраліся, а 16-й ля будынка КДБ на Камсамольскай.

Нагадаем, што Сурапіна затрымалі 13 ліпеня, праз 9 дзён пасля палёту шведскага самалёта, які прывёз у нашу краіну «цацачны дэсант».

Сурапін быў адным з першых, хто апублікаваў фота мядзведзікаў з Івянца. Па гэтай жа справе КДБ затрымала сталічнага рыэлтара Сяргея Башарымава. Ён знаходзіцца за кратамі ад вечара 6 ліпеня.

Магчыма, пазней з’явіцца інфармацыя ад адваката Антона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?