Ад 17 ліпеня ён адбывае на Акрэсціна12-суткавы арышт, нібыта, за непадпарадкаванне патрабаванню міліцыянта.
Нагадаем, Амельчанка стаў вядомы пасля перфомансу «Мусарок», які зладзіў сёлета на «Чарнобыльскім шляху». Ён меркаваў балатавацца дэпутатам у Палату прадстаўнікоў, але яго ініцыятыўную групу адмовіліся рэгістраваць на падставе таго, што Амельчанка не падаў дакументы асабіста (ён тады быў за кратамі).
Іван Амельчанка праз адваката падаў скаргу ў ЦВК на гэтае рашэнне і аб’явіў галадоўку.