Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова адзначае рост аб’ёмаў куплі валюты з боку насельніцтва.

З пачатку года насельніцтва на чыстай аснове прадало больш як $600 млн.
Разам з тым, апошнія месяцы па шэрагу прычын аб’ёмы куплі валюты з боку насельніцтва ўзраслі. «У маі было нулявое сальда, у чэрвені адмоўнае. У ліпені насельніцтва таксама больш купляе. Гэта звязана з тым, што павялічыліся даходы, а таксама надышла адпускная пара, і людзі купляюць валюту для таго, каб паехаць за мяжу», — сказала Надзея Ермакова.
Актыўна прадаюць валюту прадпрыемствы.
«З усіх сум, якія прадаюць прадпрыемствы на біржы, 55 працэнтаў — гэта абавязковы продаж, а 45 працэнтаў — добраахвотны. Значыць, ёсць такая неабходнасць у прадпрыемстваў не хаваць валютную выручку дзесьці на рахунках, а прадаваць і пускаць у абарот», — адзначыла кіраўнік Нацбанка.-0-
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?