Распаўсюджаная рознымі інфармацыйнымі сайтамі навіна пра затрыманне 16-гадовай дзяўчыны, меркаванай сяброўкі Антона Сурапіна, якая нібыта першай сфатаграфавала шведскіх мядзведзікаў, не адпавядае рэчаіснасці.

З неафіцыйных крыніц стала вядома, што 16-цігадовую Кацю Скурат, якая сфатаграфавала цацкі, скінутыя над Івянцом, не арыштавалі. Аднак дзяўчынку дапыталі супрацоўнікі КДБ у прысутнасці бацькоў. Яна расплакалася, адказваючы на пытанні чэкістаў. Тыя паразмаўлялі з дзяўчынай і яе бацькамі, а потым сышлі.

Старонка Каці Скурат у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», на якой былі размешчаны фотаздымкі цацачнага дэсанту са шведскага самалёта, выдалена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?