Польскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Кшыштаф Занусі правядзе майстар-клас для ўдзельнікаў Кангрэса каталіцкіх СМІ ў Гродне.
24–26 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі збяруцца журналісты-католікі, каб разам паглядзець у будучыню каталіцкіх СМІ і паразважаць аб прысутнасці Касцёла ва ўсёй прасторы мас-медыя.

Кшыштаф Занусі — адзін з самых вядомых польскіх кінатворцаў за мяжой. Яго кіно глыбока аўтарскае — ён піша сцэнарыі, рэалізуе іх ва ўласцівай сабе форме, часта супрацоўнічае з аднымі і тымі ж акцёрамі. У 1984 годзе Занусі атрымаў «Залатога льва» — галоўную ўзнагароду Венецыянскага кінафестывалю. І гэта далёка не адзіная ўзнагарода за яго творчую дзейнасць.

Фільмаграфія польскага кінарэжысёра налічвае звыш 20 поўнаметражных мастацкіх фільмаў, каля 10 кароткаметражных і каля 30 тэлевізійных фільмаў.

Кшыштаф Занусі неаднаразова наведваў Беларусь, у тым ліку ў якасці ганаровага госця Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?