Выканаўчая агенцыя па адукацыі, культуры і аўдыёвізуальных сродках, якой Еўрапейская Камісія даручыла кіраванне праграмай «Эразмус Мундус», абвясціла вынікі сёлетняга адбору прапаноў па праектах у рамках ўсіх трох кампанентаў праграмы.
Універсітэты краін ЕС і краін па-за яго межамі могуць прадстаўляць свае прапановы па праектах, што прадугледжваюць стварэнне ў рамках «Эразмус Мундус» магістарскіх праграм і супольных дактарантур (Кампанент 1), садзейнічанне мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў (Кампанент 2) і сайдзенічанне развіццю Еўрапейскай вышэйшай адукацыі (Кампанент 3).
Беларускія ВНУ актыўна ўдзельнічаюць у Кампаненце 2 праграмы «Эразмус Мундус».
Пачынаючы з 2012—2013 гг., адзінаццаць універсітэтаў стануць удзельнікамі сямі партнёрстваў з універсітэтамі іншых краін-сябраў ЕС і краін, што не ўваходзяць у ЕС. Кожнае партнёрства складаецца з не менш як пяці вышэйшых навучальных устаноў па меншай меры трох краін ЕС, таксама навучальных устаноў краін шэрагу рэгіёнаў, якія не ўваходзяць у ЕС. Стыпендыі рознай працягласці для асоб (студэнтаў, навукоўцаў, даследчыкаў, спецыялістаў) з краін ЕС і краін, якія не ўваходзяць у ЕС, — частка гэтых партнёрскіх пагадненняў. Для Беларусі ў рамках гэтых сямі партнёрстваў на бліжэйшыя тры-чатыры гады прадуглежана каля 200 стыпендый.

Больш падрабязна пра «Эразмус Мундус»:

чытаць тут, або тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?