Сярэдняя зарплата ў Беларусі павінна быць мінімум $500 у эквіваленце. Адпаведную задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў 24 ліпеня падчас рабочай сустрэчы з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам.

«Сустракаючыся ўчора з Надзеяй Ермаковай (старшынёй праўлення Нацыянальнага банка), я запатрабаваў, каб мы зрабілі ўсё для развіцця эканомікі. Нацыянальны банк павінен тут працаваць разам з урадам. На валютным рынку быццам сітуацыя нядрэнная, нягледзячы на ​​сезоннасць. Але трэба бачыць эканоміку. Усе грошы ад эканомікі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Хацеў бы пачуць, што з заработнай платай. Трэба людзей ўсё ж такі падцягнуць да $500, а далей яны, маючы ўжо нейкую падушку бяспекі (усё ж такі гэта нармальны заробак), будуць самі зарабляць грошы, і нам можна дыстанцыявацца ад таго, каб зверху нагнятаць сітуацыю з заробкам. Але сярэдні зарплата ў $500 — гэта самы мінімум, які павінен быць у нашай краіне», — падкрэсліў Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Нагадаем, што сёння Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат) паведаміў, што ў чэрвені налічаны сярэдні заробак «бруднымі» склаў 3 млн 752 тыс. 118 рублёў (452 даляры ў эквіваленце).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0