26–28 ліпеня ў дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі Беларусі паветра прагрэецца да плюс 30–34°С, паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.

26 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах Брэсцкай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 14–20°С, максімальная днём плюс 26–32°С.

У Мінску 26 ліпеня пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 15–17°С,

максімальная днём плюс 28–30°С.

27–28 ліпеня ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 14–21°С,

максімальная днём плюс 27–34°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?