Улады Вялікабрытаніі пацвердзілі, што Аляксандр Лукашэнка не акрэдытаваны на Алімпійскія гульні ў Лондане.
«Прэзідэнт Лукашэнка знаходзіцца ў спісе асобаў, якім забаронены ўезд у ЕС з прычыны ягонага ўдзелу ў парушэнні міжнародных стандартаў падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года, а таксама падаўленнем грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Гэта забарона застаецца ў сіле і будзе дзейнічаць падчас Алімпійскіх гульняў. Рашэнне па гэтым пытанні не будзе зменена»,— паведамілі ў пасольстве Вялікабрытаніі ў Беларусі.
Нагадаем, інфармацыя пра тое, што беларускі кіраўнік не зможа наведаць Лондан, з’явілася 24 ліпеня ў «Твітары» на старонцы першага
У Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі гэтую інфармацыю каментаваць адмовіліся. «Мы не каментуем такія рэчы», — заявіў супрацоўнік