Amnesty International прызнала журналіста Антона Сурапіна вязьнем сумлення. Інфармацыю пра гэта міжнародная праваабарончая арганізацыя распаўсюдзіла ў сераду, 25 ліпеня.

Amnesty International таксама патрабуе неадкладнага вызвалення Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава, і зняцця супраць іх усіх абвінавачванняў.

4 ліпеня ў Беларусь незаўважаным беларускімі сіламі СПА праляцеў лёгкаматорны шведскі самалёт, з якога над Івянцом і ўскраінай Мінска скінулі плюшавых мядзведзікаў з плакатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады краіны дагэтуль афіцыйна не прызналі парушэння паветранай прасторы замежным самалётам. КДБ ніяк не каментуе справу аб мядзьедзіках і тое, што паводле гэтай справы затрыманыя журналіст Антон Сурапін і рыэлтар Сяргей Башарымаў.

23 ліпеня Антона Сурапіна пакінулі пад вартай пасля заканчэньня 10-суткавага тэрміну з дня затрымання. Яго падазраюць у садзеянні групе асобаў у незаконным перасячэнні мяжы. Ці выставілі Антону Сурапіну афіцыйнае абвінавачанне, невядома. Абвінавачанне Сяргею Башарымаву выставілі 16 ліпеня, праз 10 дзён пасля затрымання. Сяргей абвінавачаны ў спрыянні незаконнаму перасячэнню мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?