Брытанскі спявак Стынг падтрымаў праваабарончую групу Amnesty International і асудзіў расійскія ўлады за пераслед
23 ліпеня Стынг прыбыў у Расію, каб у сераду даць канцэрт у Маскве і ў пятніцу — у
Спявак, якога цытуе яго афіцыйны сайт, заявіў: «Гэта жахліва, што музыкам Pussy Riot пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да сямі гадоў.Іншадумства з’яўляецца законным і неад’емным правам у любой дэмакратыі, і сучасныя палітыкі павінны прыняць гэты факт і паставіцца да яго талерантна.
Пачуццё меры — як і пачуццё гумару — гэта прыкмета сілы, а не прыкмета слабасці.Я ўпэўнены, што расійскія ўлады цалкам здымуць гэтыя ілжывыя абвінавачванні і дазволяць жанчынам, гэтым артысткам, вярнуцца да свайго жыцця і сваім дзяцей».
***
20 ліпеня маскоўскі суд вырашыў пакінуць дзяўчат з Pussy Riot пад арыштам прынамсі да 12 студзеня 2013 года. Удзельніцы гурту былі арыштаваныя ў сакавіку гэтага года па справе аб
У падтрымку дзяўчат выказаліся музыкі з гурта Red Hot Chili Peppers, якія напісалі ім лісты падтрымкі, а Энтані Кідзіс падчас канцэртаў у Маскве і Пецярбургу 20 і 22 ліпеня выйшаў у майцы з надпісам «Pussy Riot». У суботу ліст дзяўчатам таксама напісаў саліст шатландскага гурта Franz Ferdinand Алекс Капранас, што таксама выступаў у Маскве.