Перад судом.

Перад судом.

16:33

Віталя Ругайна адпусцілі. Справу накіравалі на дапрацоўку, паведамляюць яго калегі. Яго судзілі ў судзе Цэнтральнага раёна нібыта за брыдкаслоўе.

Віталь Ругайн быў затрыманы вечарам у сераду на вуліцы Гарадскі Вал у Мінску. Затрыманне праводзіла група міліцыянтаў у цывільным. Пазней высветлілася, што на журналіста склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і адвезлі чакаць суда ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

* * *

Раніцай 24 ліпеня журналіст Віталь Ругайн, якога месяц таму спрабавалі затрымаць ля рэдакцыі Еўрарадыё, паспрабаваў вярнуцца ў Беларусь. З Вільні ў Мінск ён ехаў цягніком. У Гудагаі яго знялі. Пасля мытнага надгляду ў Віталя забралі пашпарт, ноўтбук, але пасля ўсё вярнулі і яго адпусцілі.

Пасля затрымання 22 чэрвеня журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова, невядомыя ў цывільным чакалі каля офіса Віталя Ругайна.

Аднак з дапамогай журналістаў іншых СМІ, якія прыйшлі ў офіс, Ругайну ўдалося застацца на волі і з’ехаць з краіны ў Польшчу.

Еўрарадыё рабіла рэпартаж з мінскага метро, у часе падрыхтоўкі якога журналісты прайшліся па падземцы з цяжкой валізкай, і на іх ніхто не звярнуў увагі. Затрыманне Паўла Свярдлова (ён адсядзеў 15 сутак арышту), а цяпер і Віталя Ругайна, магло стаць своеасаблівай помстай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?