Віялеце Гаўрынай 39 гадоў. З іх 24 яна працуе ў дзіцячым анкалагічным цэнтры ў Бараўлянах.
У дзяцінстве Гаўрына сама цяжка хварэла, у 15 гадоў пайшла працаваць у анкацэнтр санітаркай, каб дапамагаць хворым дзецям. Скончыла медвучэльню, потым інстытут. Працавала псіхолагам-педагогам.

У сярэдзіне 1990-х у Віялеты выявілі гепатыт С. Яна трымала хваробу пад кантролем больш за дзясятак гадоў, але ў 2010 ёй стала зусім дрэнна. Віялеце прапанавалі платнае лячэнне? і спачатку яно давала плён. Потым хвароба пачала браць сваё. Віялеце патрэбны новы курс лячэння.

«Мне страшна і крыўдна, але любоў да жыцця прымушае змагацца за здароўе. Я працягваю працаваць, дапамагаць анкахворым дзецям. Але сваё лячэнне так і не пачала — няма грошай.
На яго трэба 34 тысячы даляраў. Курс плануюць на год-паўтара.
Мой заробак — 180 даляраў. Як быць — не ведаю. Застаецца толькі чакаць і спадзявацца, што знойдуцца людзі, якія дапамогуць.
Я вучу дзяцей верыць у перамогу над хваробай. Значыць, і сама буду верыць», — расказвае пра сябе Віялета. Яе знаёмыя ведаюць, чаго каштавала жанчыне пайсці на такі крок. Віялета вельмі неахвотна дала дазвол уключыць яе ў спіс дапамогі дабрачыннай суполкі «Клуб 5000».

Сярод апекуноў хворых дзяцей нямала зорак айчыннай эстрады і тэлебачання. Яны ладзяць для хворых малых дабрачынныя канцэрты. Многія з іх арганізавала акурат Віялета Гаўрына. «Зрабіўшы невялікае ахвяраванне, вы адначасова дапаможаце многім хворым дзецям, якіх падтрымлівае Віялета — яна патрэбная ім!» — гаворыцца ў звароце ў падтрымку Гаўрынай.

***

Дабрачынныя рахункі на імя Гаўрынай Віялеты Дзмітрыеўны:

ААТ «ААБ Беларусбанк», аддзяленне № 176, ф-л № 511, г. Мінск, вул. Ванеева, 18.

УНП 100349858

Код Банка 153001815

Беларускія рублі — код валюты 974 транзітны рахунак 3819382103561 на дабрачынны рахунак № 000001.

Расійскія рублі — код валюты 643 транзітны рахунак 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000002.

Даляры ЗША — код валюты 840 транзітны рахунак 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000007.

Еўра — код валюты 978 транзітны рахунак 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000001.

Прызначэнне плацяжу: для залічэння на дабрачынны рахунак на імя Гаўрынай Віялеты Дзмітрыеўны для яе лячэння і рэабілітацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?