У парламент маюць намер вылучацца персаналіі як мясцовага, так і рэспубліканскага значэння, паведаміла кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі ў Мінску 26 ліпеня.

Паводле яе слоў, вылучацца маюць намер старшыня палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і яго намеснік Віктар Гумінскі, экс-кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч і Віктар Цярэшчанка, былыя дэпутаты Уладзімір Навасяд і Валерый Фралоў, лідары Аб`яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ Анатоль Лябедзька і Аляксей Янукевіч.

Цяпер, паведаміла Ярмошына, зарэгістраваныя 352 ініцыятыўныя групы. Дзесяць грамадзян зарэгістравалі дзве і больш ініцыятыўных груп. Такім чынам, вылучацца шляхам збору подпісаў маюць намер 330 чалавек, адзначыла кіраўнік ЦВК.

Паводле старшыні ЦВК, вылучэнне экс-кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Алеся Міхалевіча неправамоцнае.

Паводле слоў Ярмошынай, ЦВК атрымала афіцыйнае пацвярджэнне таму, што праз адміністрацыю папраўчай установы, дзе ўтрымліваецца Статкевіч (следчы ізалятар Магілёва), ён не перадаваў ніякія лісты ў выбарчыя камісіі. А іншай магчымасці падпісаць дакументы аб рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы ў Статкевіча не было, падкрэсліў кіраўнік Цэнтрвыбаркама. Што да Алеся Міхалевіча, то, паводле слоў Ярмошынай, ён усё яшчэ знаходзіцца ў міжнародным вышуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?