Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў знаходзіцца ў Італіі з рабочым візітам, які працягнецца да 27 ліпеня,паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі —
Праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі з прадстаўнікамі парламента і дзяржаўных органаў Італіі. Сяргей Мартынаў таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі кіраўніцтва італьянскіх кампаній, зацікаўленых у рэалізацыі праектаў у Беларусі.
Паводле інфармацыі МЗС, Італія ўваходзіць у дзясятку асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі.
Двухбаковы тавараабарот Італіі і Беларусі складае каля $1,5 млрд. Па аб’ёму прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове Італія займае другое месца пасля Расіі.