26.07.2012 / 16:14

Google Talk працаваў сёння з перабоямі 1

Сэрвіс абмену імгненнымі паведамленнямі Google Talk стаў у чацвер недаступны для карыстальнікаў, паведаміла кампанія Google.

Паводле інфармацыі кампаніі, праблемы з доступам да Google Talk назіраюцца ў большасці карыстальнікаў. "Доступ да сэрвісу магчымы, аднак узнікаюць паведамленні пра памылкі і/або сэрвіс дэманструе неспадзяваныя паводзіны", - сказана ў паведамленні кампаніі.

Скаргі на непрацуючы сэрвіс з'яўляюцца ў Twitter ад людзей з розных краін свету. Некаторыя карыстальнікі скардзяцца, што не працуе і паштовая служба Google Mail.

0
cosmos_molo / Адказаць
26.07.2012 / 19:26
так так! на працы карыстаемся ім і магу дакладна сказаць, што было нешта!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру