26.07.2012 / 16:48

Гігін адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра самалёт. Нецэнзурна — аўдыё 43

«Я, б..., радыё «Свабода» нічога, прабачце, нічога ні пацвярджаць, ні абвяргаць не збіраюся».

Галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін пасля паведамленняў незалежных СМІ аб прылёце ў Беларусь шведcкага самалёта назваў дзяржаўнай інфармацыйнай агенцыі БелТА дзесяць пунктаў, якімі абгрунтаваў немагчымасць такой падзеі.

У артыкуле «Палёты ў сне і на яве» ён выказаў недавер незалежным журналістам і падкрэсліў сваю веру ў моц беларускай дзяржавы.

«Нестыковак, невытлумачальных фактаў, супярэчнасцяў занадта шмат, каб паверыць у гісторыю з перасячэннем мяжы. Навошта ж спатрэбілася гэтая правакацыя? Дыскрэдытаваць беларускія Ўзброеныя Сілы, пасеяць недавер да іх баяздольнасці, ды да таго ж нанесці ўдар наўпрост па генералах, якія не раз даводзілі сваю адданасць Айчыне. Але нічога не ўдасца! І замоўцы гэтай правакацыі, і гаспадары Пачобута (хутчэй за ўсё, гэта адны і тыя ж асобы) выдатна ведаюць сілу і беларускай арміі, і нашай сістэмы СПА. І асабіста я нікому не раю спрабаваць праверыць яе на трываласць», — заявіў тады Вадзім Гігін.

А вось як Вадзім Гігін пракаментаваў «Свабодзе» свае выказванні пасля таго, як прылёт шведскага самалёта ў Беларусь прызнаў Аляксандар Лукашэнка:

«Вы ў свой час выказвалі цвёрдае перакананне, што гэтага самалёта...»

Гігін: «Вы не хлусіце, ніякіх перакананняў я не выказваў наконт самалёта. Вы артыкул прачытайце».

«Але вы свае заявы пацвярджаеце гэтаксама, як і раней, ці...?»

Гігін: «Я, б..., радыё «Свабода» нічога, прабачце, нічога ні пацвярджаць, ні абвяргаць не збіраюся. Зразумела? Вы ператэлефануйце каму-небудзь іншаму. Што вы мне тэлефануеце?!»

0
хм / Адказаць
26.07.2012 / 16:54
Словоблуд и есть словоблуд
0
скептик / Адказаць
26.07.2012 / 16:56
Ай шведы, молодцы. Какой качественный наброс. Запасаемся попкорном и следим за событиями дальше
0
Чувачок не держит удар ниразу / Адказаць
26.07.2012 / 16:58
Тряпка
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру