Як паведаміў пракурор раёна Валерый Каралюк, у Камянецкім раёне загінуў мужчына, зваліўшыся з купалы царквы. Няшчасны выпадак адбыўся 25 ліпеня каля 18.00.

«Два браты рамантавалі купал Свята-Успенскай царквы ў вёсцы Паніквы Камянецкага раёна. У нейкі момант 52-гадовы мужчына сарваўся з даху і зваліўся», — распавёў Каралюк. Пацярпелы (жыхар Бярозы) быў дастаўлены ў Высоўскую гарадскую лякарню, дзе каля 22.30 памёр.

Паводле папярэдніх звестак, у загінулага была палітраўма і шматлікія пераломы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?