26.07.2012 / 19:40

За паўгода беларусаў паменела яшчэ на 7,7 тысячы 2

Прырост фіксуецца толькі ў Мінску.

Паводле аператыўных даных, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 ліпеня гэтага года склала 9457,5 тысячы чалавек.

У параўнанні з 1 студзеня 2012 года жыхароў краіны стала менш на 7,7 тысячы чалавек.

Колькасць жыхароў за шэсць месяцаў бягучага года павялічылася толькі ў Мінску — з 1 885,1 тысячы чалавек на 1 студзеня 2012 года да 1 888,9 тысячы на 1 ліпеня гэтага года.

У Беларусі захоўваецца дадатны міграцыйны прырост — гэты паказчык склаў за студзень-чэрвень бягучага года 2 059 чалавек (у студзені-чэрвені ў Беларусь прыбылі 6 580 чалавек, выехалі 4 521).

0
з Даніі / Адказаць
26.07.2012 / 21:33
Прырост фіксуецца толькі ў Мінску... ....і ў Валожынскім раёне ;)
0
Змагар форумны / Адказаць
26.07.2012 / 22:36
Хутка будзе выбух тут! Не тэрарыстычны. Як прыйдзе на іх "капут", Дык "дэмаграфічны": Вернуцца ўсе землякі З Даніі і з Польшчы - Каб вырошчваць агуркі І другія "овашчы".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру