У Бялградзе завяршыўся чэмпіянат Еўропы па настольнаму тэнісу.

У заключным матчы першынства, па традыцыі, вызначаўся чэмпіён кантынента ў мужчынскім адзіночным разрадзе. Лідэр беларускай зборнай Уладзімір Самсонаў гуляў у рашаючым паядынку з Ціма Болем з Германіі. Упартай барацьбы не атрымалася — наш зямляк змог выйграць толькі адну партыю, уступіўшы ў чатырох, і стаў сярэбраным прызёрам.

А вось беларуска Вікторыя Паўловіч у пары з расіянкай Святланай Ганінай была на вышыні. У фінале жаночага парнага разраду беларуска‑расійскі дуэт у вельмі ўпартай барацьбе перагуляў венгерскую пару Геаргіна Пота — Крысціна Тот 4:3 і заваяваў еўрапейскае «золата».

Нагадаем, што ў камандных спаборніцтвах мужчынская зборная Беларусі заняла восьмае месца, а нашы дзяўчаты ў сербскай сталіцы замкнулі дзесятку мацнейшых каманд кантынента.‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?