Ад 1 красавіка ў менскім мэтро ўведзены ліміт на колькасьць паездак па праязных білетах. Цяпер на працягу месяца можна выкарыстаць ня больш за 120 паездак, на працягу дэкады ‑‑ 42. Калі пасажыр перавысіць ліміт паездак да сканчэньня тэрміну дзеяньня праязнога, на індыкатары турнікету будзе высьвечвацца надпіс «скончана», і для далейшых паездак яму неабходна будзе купляць жэтоны.

Такая мера была прынятая з мэтай недапушчэньня групавога або сямейнага выкарыстаньня праязнога білета на магнітнай картцы. Пры гэтым у адміністрацыі мэтрапалітэну зазначаюць, што, напрыклад, у маскоўскім мэтро ўстаноўлены ліміт у 70 паездак па шматразовым праязным білеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?