Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытаньні «Закон аб рэкляме». Ён прадугледжвае шэраг абмежаваньняў у рэкляме. Пачынаючы ад 1 студзеня 2008 году будзе прыпыненая любая рэкляма тытунёвых вырабаў. Таксама забараняецца рэкляма піва ад 7‑й раніцы да 20‑й вечара. На каналах беларускага тэлебачаньня ў гэтак званы прайм‑тайм ад 18 да 22 гадзінаў рэкляма ня можа перавышаць 18 хвілінаў цягам адной гадзіны. Гэтае абмежаваньне пачне дзейнічаць праз 6 месяцаў пасьля афіцыйнай публікацыі закону.

Дэпутаты сёньня вызначылі сьпіс радыё і тэлетрансляцый, якія забаронена перапыняць рэклямай. Гэты выступы прэзыдэнта, прэм’ер‑міністра, кіраўнікоў абедзьвюх палатаў, трансляцыі сэсіі Нацыянальнага сходу, дзяржаўныя мерапрыемствы, жалобныя ды іншыя афіцыйныя цырымоніі, а таксама рэлігійныя і некаторыя дзіцячыя перадачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?