Адпаведная пастанова была прынятая 27 ліпеня на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама.

Як адзначыла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, у адпаведнасці з заканадаўствам, прагаласаваць на выбарах грамадзянін можа пры прад’яўленні пашпарта ці іншага дакумента, які сведчыць асобу. У сувязі з гэтым, паводле яе слоў, Цэнтрвыбаркам заўсёды напярэдадні выбараў прымае пералік дакументаў, пры прад’яўленні якіх таксама можна будзе прагаласаваць.

Ярмошына паведаміла, што ў пералік дакументаў уключаны ваенны білет для ваеннаслужачых, пасведчанне дзяржслужачага, якія фактычна пацвярджаюць беларускае грамадзянства, а таксама студэнцкі білет, пенсійнае ці вадзіцельскае пасведчанні. Па апошніх можна будзе прагаласаваць толькі ў выпадку ўключэння грамадзяніна ў спісы выбаршчыкаў.

«Як паказала практыка, досыць вялікая колькасць асоб у дзень выбараў не маюць пашпарты, бо яны знаходзяцца на замене, у пасольстве», — сказала кіраўнік ЦВК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?